![]() |
бел | рус |
Дзярждума РФ ратыфікавала расейска-беларускае пагадненне пра ўзаемны абмен звесткамі пра грамадзян, у дачыненні да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд.
Пра гэта са спасылкай на агенцтва ТАСС паведамляе Радыё Рацыя. Дакумент вызначае парадак інфармацыйнага абмену пра „невыязных” грамадзян РФ і Рэспублікі Беларусь у мэтах недапушчэння іх выезду ў трэція дзяржавы і прадухілення пагрозы нацыянальнай і грамадскай бяспецы ў дзяржавах – удзельніцах дагавора аб стварэнні "Саюзнай дзяржавы".
Падставай для адмовы ў выездзе ў трэція краіны грамадзян РФ і Рэспублікі Беларусь, у дачыненні да якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд, з’яўляецца наяўнасць адпаведных звестак у аўтаматызаваных сістэмах дзяржаў – удзельніц пагаднення. Кампетэнтнымі органамі па рэалізацыі пагаднення з’яўляюцца Федэральная міграцыйная служба РФ і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Каментары