У Менску затрымалі украінскую праваабаронцу

24.10.15 02:20 - Палітыка

Украінская праваабаронца Марыя Ясяноўская затрыманая ў Менску ў гатэлі „Спадарожнік”. Марыя знаходзілася ў РАУС Кастрычніцкага раёна горада Менска.

Са слоў прадстаўнікоў РАУС, падставай для затрымання з’яўляецца тое, што Марыя знаходзіцца ў вышуку, паведамляе Радыё Рацыя.

Марыя прыехала ў Менск па запрашэнні беларускіх калегаў для ўдзелу ў адукацыйным мерапрыемстве па правах чалавека, пра гэта паведамляе ў сваім фейсбуку Лена Танкачова.

А 2 гадзіне ночы Марыю адпусцілі, ёй патлумачылі, што ў 2014 годзе яна занесеная КДБ у нейкія спісы па прычыне таго, што „ўяўляе пагрозу нацыянальнай бяспецы”. Пры гэтым сказалі, што можа працягнуць знаходжанне ў Менску ў адпаведнасці са сваімі планамі.

Каментары