![]() |
бел | рус |
Некалькі гадзін назад у Слоніме міліцыя арыштавала маладафронтаўца Змітра Юшкевіча.
Па словах маці Змітра, якая дарэчы адсутнічала ў гэты час, да іх дома пад’ехаў белы аўтамабіль “Жыгулі”, адкуль выйшлі міліцыянты, якія і забралі юнака.
Па неафіцыйнай інфармацыі, Змітра Юшкевіча арыштавалі на 30 сутак. Арыштаваць Змітра слонімскім міліцыянтам загадалі з Менску. Летась, перад чэмпіянатам свету па хакею, 25 красавіка, такім самым чынам Зміцер Юшкевіч быў арыштаваны ў Слоніме і асуджаны за нішто на 25 сутак.
Па словах сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, арышт Змітра Юшкевіча звязаны з прэзідэнцкімі выбарамі і з мітынгам супраць расейскай базы, які запланаваны 4 кастрычніка.
racyja.com
Каментары