4 кастрычніка 17.00 плошча Свабоды: За Беларусь без чужых вайсковых базаў

23.09.15 14:18 - Палітыка

4 кастрычніка а 17.00 ў Менску на плошчы Свабоды пройдзе сход супраць расейскай вайсковай авіабазы ў Беларусі.

Прадстаўнікі апазыцыйных партыяў і шэрагу грамадзкіх арганізацыяў заклікалі беларусаў на сход супроць разьмяшчэньня ў Беларусі расейскай вайсковай базы. Сход заплянаваны на 4 кастрычніка а 17 гадзіне ў Менску на плошчы Свабоды.

«Дамова аб разьмяшчэньні на тэрыторыі Беларусі расейскай ваеннай базы можа быць падпісаная ў бліжэйшым часе. Гэта згубны крок, які можа прывесьці да страты незалежнасьці Беларусі. Гэта здрада нашым нацыянальным інтарэсам, здрада народу і краіне», — сказана ў заяве над назвай «За Беларусь без чужых вайсковых базаў».

Заяву падпісалі былыя кандыдаты на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў і Мікалай Статкевіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, старшыня партыі БНФ Аляксей Янукевіч, намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, старшыня руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, актывіст грамадзянскай ініцыятывы «Беларускі рух» Вацлаў Арэшка.



svaboda.org

Каментары