![]() |
бел | рус |
Пуцін падпісаў загад аб стварэнні расейскай ваеннай авіябазы ў Беларусі.
У Бабруйску поўным ходам ідзе падрыхтоўка да адкрыцця ваеннай авіябазы расейцаў. Па якім праве узброеныя грамадзяне суседняй дзяржавы будуць гаспадарыць у Беларусі?
Прававой асновай павінна стаць "Пагадненне паміж Расейскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь аб расейскай авіяцыйнай базе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь".
На сайце ўрада РФ з'явіўся праект гэтага пагаднення. 18 верасня прэзідэнт Расеі Пуцін падпісаў адпаведны загад.
Знаходжанне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь расейскай авіяцыйнай базы адпавядае мэтам падтрымання міру і стабільнасці ў рэгіёне.
Склад (тып і колькасць паветраных судоў, ўзбраення і ваеннай тэхнікі, колькасць асабовага складу) расейскай авіяцыйнай базы вызначаецца Расейскім Бокам.
Арганізацыйна-штатная структура расейскай авіяцыйнай базы распрацоўваецца, сцвярджаецца і змяняецца ўпаўнаважаным органам Расейскага Бока.
Беларускі Бок (...) перадае ўпаўнаважанаму органу Расейскага Бока (...) нерухомую маёмасць, за выключэннем зямельных участкаў, у бязвыплатнае карыстанне, (...) зямельныя ўчасткі (...) у арэнду без арэнднай платы.
Прадастаўлення расейскай авіяцыйнай базе авіяцыйных палігонаў Беларускай Бакі на бязвыплатнай аснове.
Транспартныя сродкі, ваенная тэхніка і паветраныя судны расейскай авіяцыйнай базы і ўпаўнаважанага органа Расейскага Бока (...) вызваляюцца ад падаткаў, збораў (пошлін) і іншых абавязковых плацяжоў у бюджэт Рэспублікі Беларусь.
У месцах размяшчэння ваенных аб'ектаў Расейскай Федэрацыі размяшчаюцца дзяржаўныя сімвалы Расейскай Федэрацыі, а таксама будуюцца агароджы вакол гэтых аб'ектаў і наносяцца адпаведныя надпісы на рускай мове.
Перамяшчэння калон транспартных сродкаў у колькасці ад 5 і больш адзінак ваеннай тэхнікі, ўзбраення, па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ажыццяўляюцца з па ўзгадненні з упаўнаважаным органам Беларускага Боку.
Расeйская авіяцыйная база карыстаецца імунітэтам ад грамадзянскай і адміністрацыйнай юрысдыкцыі Беларускага Бока.
Прадстаўнікі органаў улады Рэспублікі Беларусь не мае права ўступаць у месцы дыслакацыі расeйскай авіяцыйнай базы і на ваенныя аб'екты Расeйскай Федэрацыі без згоды камандзіра расeйскай авіяцыйнай базы.
Нерухомая маёмасць расeйскай авіяцыйнай базы недатыкальна.
Транспартныя сродкі і паветраныя судны ўпаўнаважанага органа Расeйскага Бoку карыстаюцца імунітэтам ад ператрусу, рэквізіцыі, арышту і іншых прымусовых мер.
Ваеннаслужачым расейскай авіяцыйнай базы пры выкананні абавязкаў ваеннай службы па-за месцамі дыслакацыі расейскай авіяцыйнай базы (...) па рашэнні камандзіра расейскай авіяцыйнай базы (...) можа выдавацца зброя з правам на яё захоўванне, нашэнне і прымяненне ў мэтах:
- Абароны асабістага складу расейскай авіяцыйнай базы і членаў сем'яў асоб з ліку асабовага складу расійскай авіяцыйнай базы ад нападу, якi пагражае iх жыццю або здароўю
- Затрымання асобы, якая ўчыніла супрацьпраўныя дзеянні
Вайскоўцы расейскай авіяцыйнай базы, якія ўваходзяць у склад варты, якая выконвае баявыя задачы па-за месцамі дыслакацыі расейскай авіяцыйнай базы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, маюць права прымяняць зброю.
Дадзенае Пагадненне дзейнічае на працягу 15 гадоў і аўтаматычна працягваецца на наступныя 5-гадовыя перыяды.
Каментары