Цярэшчанка абвясціў аб сваім выхадзе з выбарчай кампаніі

09.09.15 12:54 - Палітыка

Адзін з прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта Беларусі эканаміст Віктар Цярэшчанка абвясціў аб сваім выхадзе з выбарчай кампаніі.

"Мая выбарчая кампанія, у якой я планаваў стаць кандыдатам у прэзідэнты, непажаданая ўладзе, - заявіў Цярэшчанка БелаПАН. - Было зроблена ўсё, каб знайсці несапраўдныя подпісы. Так, тут ёсць і мая віна, таму што мяне напэўна падставілі, і я апынуўся закладнікам людзей, якія зрабілі гэтую брудную працу. Але нельга не бачыць і тое, што ўлады ўсяляк спрыялі майму зняццю з выбараў, прыцягваючы да мяне асаблівую ўвагу. Усё гэта я разглядаю як нежаданне ўладаў, каб я данёс сваю праграму да выбаршчыкаў".

Пры гэтым Цярэшчанка заклікае зняцца з прэзідэнцкіх выбараў і іншых альтэрнатыўных прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта.

Каментары