![]() |
бел | рус |
Побач з Палацам Незалежнасьці затрымалі пікетоўцаў, дольшчыкаў аднаго з даўгабудаў, і журналістку «Народнай Волі» Кацярыну Андрэеву.
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі.
Ён адзначыў, што Кацярына Андрэева мела «мела пры сабе рэдакцыйнае пасьведчаньне (заданьне), яго адабралі, вязуць у Цэнтральны РУУС».
Адзін з затрыманых, Сяргей Шынько, апавёў карэспандэнту Свабоды праз тэлефон:
«Я сфатаграфаваўся каля Палаца Незалежнасьці, насупраць „Атлянта“. Прыйшлі людзі ў зялёнай форме, загадалі супрацоўнікам АМАП мяне затрымаць. І цяпер мяне трымаюць для высьвятленьня нейкіх абставінаў. Якіх, нам ня кажуць. Затрымалі са мной яшчэ аднаго чалавека і журналістку, якая была побач», — распавёў Сяргей.
Радыё Свабода
Каментары