ЗША пашырылі санкцыі супраць Расеі

30.07.15 23:51 - Палітыка

Пад абмежаванні трапіў Аляксандр Януковіч, буйныя расейскія кампаніі і крымскія парты.

ЗША ўвялі сектаральныя санкцыі ў дачыненні да 11 фізічных і 15 юрыдычных асоб у сувязі з падзеямі ў Украіне.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства фінансаў ЗША.

Як адзначаецца ў паведамленні Мінфіна, гэта звязана з дзейнасцю ў Крымскім рэгіёне Украіны.

У прыватнасці, пад індывідуальныя санкцыі патрапіў старэйшы сын экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча Аляксандр, алігарх Сяргей Курченко, адзін з былых лідэраў Партыі рэгіёнаў Андрэй Клюеў, экс-міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Эдуард Ставіцкі.

Сярод фігурантаў спісу - расейскі бізнэсмэн Раман Ротэнберг, топ-менеджэры "канцэрну Калашнікаў" Андрэй Булюцін і Аляксандр Амельчанка, саўладальнік «Сургутэкса» Пётр Колбін, даўні бізнес-партнёр расейскага мільярдэра Генадзя Цімчанка Кай Паананен.

У спіс таксама патрапілі Іжэўскі механічны завод, «Канцэрн Іжмаш», даччыныя кампаніі «Раснафты», ВЭБ.


Крыніца: lb.ua

Каментары