Магілёўскі аблвыканкам не будзе вяртаць скандальны верш на помнік Пушкіна

30.07.15 18:03 - Палітыка

Чыноўнікі кажуць, што "гэтыя радкі маглі атрымаць розную ідэалагічную інтэрпрэтацыю, не адэкватную афіцыйнай пазіцыі".

Магілёўскія ўлады не збіраюцца вяртаць радкі са скандальнага верша "Паклёпнікам Расіі" на бюст Аляксандра Пушкіна. Гэта вынікае з афіцыйнага адказу намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерыя Малашкі дзеячу рускага руху ў Беларусі Андрэю Герашчанку, піша euroradio.fm.

Нагадаем, што верш на помніку выклікаў рэзкую рэакцыю грамадскасці, бо ён быў напісаны з нагоды разгрому беларуска-польскага паўстання 1830-1831 гадоў. Пасля розгаласу чыноўнікі прыбралі радкі верша "Паклёпнікам Расіі", што, у сваю чаргу, выклікала абурэнне прарасейскіх сіл у Беларусі.

Каментары