Расея заблакавала стварэнне міжнароднага трыбунала MH17

29.07.15 23:06 - Палітыка

Расея, карыстаючыся правам вета ў Савеце Бяспекі ААН, заблакавала прыняцце рэзалюцыі па стварэнні міжнароднага трыбунала па расследаванні катастрофы MH17.

Савет Бяспекі ААН адхіліў праект рэзалюцыі аб стварэнні міжнароднага трыбунала па расследаванні катастрофы самалёта малайзійскіх авіяліній. Пра гэта стала вядома па выніках пасяджэння ў сераду, 29 ліпеня.

За рэзалюцыю прагаласавалі 11 краін, трое ўстрымаліся, адна не падтрымала рэзалюцыю. Гаворка ідзе пра Расею, якая мае права вета ў Савеце Бяспекі ААН. Ангола, Кітай і Венесуэла устрымаліся. Амбасадар Расеі пры Савеце Бяспекі ААН Віталь Чуркін адзначыў, што ў яго краіны "застаюцца сур'ёзныя пытанні да таго, як праводзіцца расследаванне". А праект рэзалюцыі аб стварэнні міжнароднага трыбунала "быў першапачаткова пазбаўлены якой-небудзь прававой або прэцэдэнтнай асновы".


Крыніца: DW

Каментары