![]() |
бел | рус |
Крамлёўскі канал LifeNews апублікаваў новую "сенсацыю" пра прычыну катастрофы малайзійскага Boeing 777. Паводле апошняй версіі, на борце лайнера нібыта адбыўся тэракт.
Расейскія прапагандысты са спасылкай на "эксперта" федэральнага інфармацыйнага цэнтра "Аналітыка і бяспека" Сяргея Сакалова паведамілі пра тое, што самалёт нібыта быў знішчаны знутры, а катастрофа адбылася з-за "спецаперацыі".
Характэрна, што менавіта сёння ў Савеце бяспекі ААН павінны разгледзець пытанне аб стварэнні трыбунала па МН17. Верагодна, фэйкавы сюжэт знялі менавіта да гэтай падзеі.
Крыніца: newsoboz.org
Каментары