"Казакі" з лампасамі і ў партупэях пачалі з'яўляцца на вуліцах Мінска

27.07.15 20:01 - Палітыка

Пакуль яшчэ без зброі.

Часы, калі расейскае казацтва на тэрыторыі Беларусі развівалася незаўважна для грамадства, здаецца, падыходзяць да канца.

Шматгадовая карпатлівая праца Расеі па стварэнні на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь добра развітой сеткі "казацтва" пачынае даваць свой плён. Ва ўсіх без выключэння абласцях Беларусі сёння паспяхова дзейнічаюць прарасейскія "казачэскія" клубы і аб'яднанні.

Добра арганізаваныя, з ваеннай дысцыплінай і магутнай ідэалагічнай падрыхтоўкай, пра-расійскія "казачэскія" арганізацыі дзейнічаюць пад патранажам Рускай праваслаўнай царквы або прыкрываючыся добрымі лозунгамі "барацьбы з наркотыкамі", "патрыятычным выхаваннем моладзі" і г.д.

"Казакі" рэгулярна праводзяць "ваенна-патрыятычныя" зборы для дзяцей і дарослых. На такіх зборах, акрамя "праваслаўных" мерапрыемстваў, удзельнікі вывучаюць асновы вядзення бою ў гарадскіх і палявых умовах, аказанні першай дапамогі параненым, баявымі адзінаборствамі, абыходжанні з зброяй і стральбе.

Той факт, што падчас "заняткаў" адкрыта выкарыстоўваецца сапраўдная баявая зброя, кажа аб непасрэднай актыўнай падтрымцы "казакоў" з боку афіцыйных уладаў Беларусі.
І гэта нягледзячы на расейска-імперскія погляды і адмаўленне існавання Беларусі як суверэннай дзяржавы і беларусаў як нацыі, якія прапагандуюцца такімі арганізацыямі??

Напярэдадні чарговых прэзідэнцкіх "выбараў" і на фоне абвастрэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, "казакі" прыкметна актывізаваліся, выйшлі з падполля і пайшлі ў масы. Нават вылучылі ўласнага кандытата на прэзідэнцкія "выбары". Мяркуючы па ўсім, крамлёўскія куратары актывавалі чарговы этап плана па акупацыі Беларусі.

"Казакі", якія з'явіліся на вуліцах Беларусі пад падставай "збору подпісаў", прывучаюць беларусаў да выгляду партупэяў, лампасаў і ваенных ботаў.

Беларусы цярпліва праходзяць міма, робячы выгляд, што не заўважаюць пузатых пераапранутых блазнаў. І толькі нешматлікія вырашаюцца спытаць у "казакоў", якога чорта яны забыліся ў нашай краіне.

А "казакі" горда красуюцца лампасамі і партупэямі на вуліцах беларускіх гарадоў. Пакуль яшчэ без зброі ...



На фота: "казакі" ў цэнтры Мінска, трэніровачныя лагеры і і баявыя заняткі "казачых" арганізацый у Беларусі.



Відэа
баявых заняткаў "казакоў" на тэрыторыі Беларусі:




Каментары