Праваслаўны фетышызм і зброя: прарасійскі «Казачы спас» рыхтуе беларускіх падлеткаў да вайны

27.07.15 17:37 - Палітыка

Псеўдаказакі «Казацкага спасу», што дзейнічаюць пад патранажам РПЦ у Беларусі, апублікавалі на сваім сайце справаздачу чарговых «заняткаў» з падлеткамі.

Паводле «казакоў», зборы для непаўналетніх беларускіх дзяцей цягнуліся 7 дзён, для чаго былі задзейнічаныя ажно 12 «інструктараў». Тыя чыталі падлеткам «лекцыі патрыятычнага кірунку» і прымалі залікі па стральбе з пісталета і вінтоўкі.

Мерапрыемства таксама наведаў беларускі кікбаксёр Аляксей Ігнашоў.

Прарасійскія казакі «Казацкага спасу» пад кіраўніцтвам Пятра Шапко рэгулярна праводзяць зборы па падрыхтоўцы беларускіх падлеткаў да вайны. Арганізацыя прыкрываецца супрацоўніцтвам з храмам Раства Хрыстова і «моладзевым дабрачынным грамадскім аб’яднаннем «Горад без наркотыкаў», якім таксама кіруе Пётр Шапко.

Фота: kazak.by


Крыніца: Наша Ніва

Каментары