Пікет «Навошта выбіраць! Трэба каранаваць! Не — выбарам!» пратрымаўся адну хвіліну

24.07.15 17:42 - Палітыка

У Мінску каля будына Цэнтравыбаркама затрыманы актывіст Мікалай Лусто, які праводзіў адзіночны пікет з плакатам у руках «Навошта выбіраць! Трэба каранаваць! Не — выбарам!».

Акцыя працягвалася менш за хвіліну, напісаў у Facebook лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан, паведамляе Новы Час.

Актывіст "Альтэрнатывы" а 15-й гадзіне падышоў да галоўнага ўваходу ў будынак ЦВК і разгарнуў плакат, на якім было напісана: "Навошта выбіраць!Трэба каранаваць!“, была намаляваная карона і было падпісана «Не — выбарам!».

Хлопец не паспеў так прастаяць нават хвіліны. Выбег супрацоўнік аховы, схапіў яго за руку і завёў у будынак ЦВК для "разбору палётаў".

Сябра «Альтэрнатывы» Мікалай Лусто жыве ў Менску, працуе таксістам.


Каментары