Восем ініцыятыўных груп "якбыдыдатаў" ужо пачалі касьбу

24.07.15 17:30 - Палітыка

Паўтара гады таму я разбіў патэнцыйных удзельнікаў гэтых "выбараў" на тры групы.

Паўтара гады таму я разбіў патэнцыйных удзельнікаў гэтых "выбараў" на тры групы:
1. Не вельмі разумныя людзі з дэманстратыўнымі рысамі характару. Тыя, што кажуць выключна лозунгамі, не здольныя крытычна ўспрымаць сябе і навакольны свет.
2. Маргіналы, не якія знайшлі сабе месца ў грамадстве, якім няма чаго губляць.
3. "Прафесіяналы" ўдзелу ў "выбарах", якія паўтараюць з году ў год адны і таксама апазіцыйныя мантры.

І вось восем ініцыятыўных груп "якбыдыдатаў" ужо пачалі касьбу:

1. Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч (Кіраўнік групы - Міхаіл Сяргеевіч Арда)
2. Калякін Сяргей Іванавіч (Кіраўнік групы - Валерый Пятровіч Ухналёў)
3. Гайдукевіч Сяргей Васільевіч (Кіраўнік групы - Анатоль Пятровіч Хішчанка)
4. Караткевіч Таццяна Мікалаеўна (Кіраўнік групы - Андрэй Уладзіміравіч Дзмітрыеў)
5. Лябедзька Анатоль Уладзіміравіч (Кіраўнік групы - Віктар Мікалаевіч Карняенка)
6. Цярэшчанка Віктар Іванавіч (Кіраўнік групы - Алег Пятровіч Несцерка)
7. Раманаўская Жанна Мікалаеўна (Кіраўнік групы - Яўген Віктаравіч Напорка)
8. Улаховіч Мікалай Дзмітрыевіч (Кіраўнік групы - Міхаіл Яўгенавіч Узораў)

Было яшчэ чалавек 10 і адзін кот, але яны "не змаглі", або нават не паспрабавалі. Іх чапаць не будзем. А калі гэтых восем размеркаваць па групах, то ў мяне атрымліваецца такая карціна:
1) Караткевіч, Раманаўская
2) Калякін, Улаховіч
3) Лукашэнка (паўтарае мантры, толькі не апазіцыйныя), Цярэшчанка, Гайдукевіч

Вось думаю, куды Лябедзька аднесці? Падыходзіць да ўсіх трох, хоць і з агаворкамі:
1) Не вельмі разумны з дэманстратыўнымі рысамі характару. Кажа выключна лозунгамі, не здольны крытычна ўспрымаць сябе і навакольны свет? (Быццам бы не так ужо і дурны)
2) Маргінал, які не знайшоў сабе месца ў грамадстве, якому няма чаго губляць? (Няўжо зусім няма чаго губляць? Ну, хоць бы самапавагу!)
3) "Прафесіянал" ўдзелу ў "выбарах", паўтарае з году ў год адны і таксама апазіцыйныя мантры. (У прэзідэнцкіх "выбарах" як кандыдат раней заўважаны не быў)


Уладзімір Мацкевіч

Каментары