ЗША плануюць накіраваць танкі ў Венгрыю

22.07.15 16:34 - Палітыка

Прычынай дадзенага кроку Вашынгтона з'яўляецца расейска-ўкраінскі канфлікт.

У наступным годзе армія ЗША можа накіраваць БМП Bradley і танкі М1 у Венгрыю для правядзення ваенных вучэнняў у рамках праграмы НАТО, мэтай якой з'яўляецца адказ на расейска-ўкраінскі канфлікт, паведамляе ў сераду Reuters са спасылкай на газету Napi Gazdasag.

Рашэнне адправіць танкі ў Венгрыю было прынята падчас лютаўскага візіту генерала-лейтэнанта Бэна Ходжэса, камандуючага арміі ЗША ў Еўропе, адзначае газета.


Источник: korrespondent.net

Каментары