Магілёўскую журналістку вінавацяць у працы без акрэдытацыі

21.07.15 18:47 - Палітыка

І будуць судзіць за сюжэт для замежнага СМІ.

Да магілёўскай журналісткі Аліны Скрабуновай сёння завіталі міліцыянты, якія ўручылі ёй позву явіцца ўвечары ў Ленінскі РАУС Магілёва для азнаямлення з матэрыяламі адміністрацыйнай справы, паведамляе euroradio.fm.

У міліцыі Скрабуновай патлумачылі, што яе абвінавачваюць у парушэнні заканадаўства аб СМІ— вырабе інфармацыйнага матэрыяла, які датычыўся магілёўскага завода “Строммашына” і быў паказаны на тэлеканале “БелСАТ”.

На журналістку склалі пратакол паводле арт.22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.   

Суд над Алінай Скрабуновай прызначаны на 23 ліпеня.

Каментары