Кіраўнік РПЦ прыгразіў Украіне і Беларусі «рускім светам»

20.07.15 18:16 - Палітыка

Патрыярх расейскай праваслаўнай царквы (РПЦ) Кірыл лічыць, што паняцце "рускі свет" спрабуюць палітызаваць, але пры гэтым адзначыў, што пад ім маецца на ўвазе не толькі Расея, але і Украіна з Беларуссю.

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-сакратара патрыярха Аляксандра Волкава, перадае NewsOboz.org.

"На жаль, нашы супраціўнікі выкарыстоўваюць словы "рускі свет" як нешта жудаснае, як пудзіла, заяўляючы, быццам гэта нейкая дактрына, якая служыць выключна знешнепалітычным інтарэсам Расейскай Федэрацыі, аднак няма нічога больш далёкага ад ісціны, чым атаясамліваць "рускі свет" выключна з РФ", - прывёў Волкаў словы патрыярха.

"Гэта свет, які створаны праз Хрышчэнне ў Дняпры, гэта свет князя Уладзіміра, гэта сістэма каштоўнасцяў, якая пранікла ў культуру, у побыт нашага народа", - лічыць патрыярх Кірыл.

Ён падкрэсліў, што працягне прасоўванне "рускага свету" і ў далейшым, паколькі «пры "паслабленні ролі рускай мовы" паміж украінцамі, рускімі, беларусамі, як і многімі іншымі народамі, «у шмат разоў ўскладняцца зносіны, таму што мова - гэта натуральны сродак падтрымання узаемаадносін людзей, якія належаць да адной культурнай і духоўнай агульнасці".

Каментары