"Палатка" збіраецца забараніць сама сабе змяняць падатковае заканадаўства

20.07.15 17:31 - Палітыка

Так званая "палата прадстаўнікоў" разгледзіць мараторый на змяненне падатковага заканадаўства ў 2016 годзе.

У Беларусі ўвядуць мараторый на змяненне падатковага заканадаўства на працягу 2016 года. На асенняй сесіі гэтае пытанне разгледзяць дэпутаты так званай "палаты прадстаўнікоў".

Пра гэта ў панядзелак заявіў старшыня "палаткі" Уладзімір Андрэйчанка, паведамляе euroradio.fm.

Паводле слоў Андрэйчанкі, "дэпутаты" будуць разглядаць пакет дакументаў па бюджэце на наступны год. Асаблівую ўвагу звернуць на спрашчэнне падатковага заканадаўства, эфектыўнасць падатковых ільгот і іх аптымізацыю. Таксама кішэнныя "дэпутаты" разгледзяць і пытанне скарачэння колькасці дзяржаўных праграм, якія рэалізуюцца за кошт бюджэту, інфармуе БЕЛТА.

Каментары