Украіна - гэта толькі пачатак, Генштаб РФ рэальна рыхтуецца да Сусветнай вайны, - эксперт

10.07.15 15:17 - Палітыка

Расейскі Генштаб дамінуе над Крамлём ў прыняцці рашэнняў і вызначэнні стратэгічных мэтаў, таму Масква таемна рыхтавалася да сусветнай вайны на рубяжы 2025-2030 гадоў.

Пра гэта ў пятніцу ў інтэрв'ю Украінскай праўдзе заявіў Павел Фельгенгаўэр - аўтарытэтны незалежны расійскі ваенны аглядальнік.

«Ва ўсялякім выпадку, у ацэнцы пагроз і дамінуе (Генштаб-рэд.) абсалютна відавочна», - сцвярджае Павел Фельгенгаўэр.

Ён лічыць, што ў бліжэйшы час варта чакаць удару расейскай арміі і сепаратыстаў на Данбасе па ўкраінскіх частках.

У Генштабе РФ сапраўды рыхтуюцца да сусветнай вайны, таму разглядаюць канфлікт ва Украіне як частку сусветнага сутыкнення, упэўнены эксперт.

Праўда, па яго словах, «рыхтаваліся да іншага тэрміну - да вайны на рубяжы 2025-2030 гадоў. А зараз усё атрымалася вельмі не своечасова. З гэтым таксама яны ўсе згодныя, што не ў час. Але ў гэтым вінаватыя, на іх думку, вядома, амерыканцы, якія знарок зрабілі ў Украіне Майдан, каб сарваць расейскія планы пераўзбраення».

На жаль, кажа Фельгенгаўэр, так думаюць не толькі генералы, але і «усё расейскае кіраўніцтва. Рыхтаваліся да 2025 года, але Украіну аддаваць нельга ўжо зараз. Калі хацелі б правесці Ялту-2 і падзяліць сферы ўплыву ў Еўропе, то Украіна павінна быць наша пры любых умовах. У крайнім выпадку, аддаць Захаду крайнюю заходнюю частку краіны».

Так, пацвердзіў эксперт у адказ на ўдакладняючае пытанне, «яны хочуць падзяліць Украіну. Прыбалтыку, добра ўжо, забірайце. Але для Расіі кавалачак Данбаса і які-небудзь кавалачак Крыма - гэтага недастаткова. У Данбаса стратэгічнай каштоўнасці практычна нуль, у Крыму - высокая сама па сабе. Але, тым не менш, астатнюю частку Украіны, тым больш левабярэжжа - ніяк нельга пакідаць ворагу, ўпэўнена ўсе расейскае кіраўніцтва».


Крыніца: sprotyv.info

Каментары