Палітвязень Юры Рубцоў зноў абвясьціў галадоўку

09.07.15 19:51 - Палітыка

З 1 ліпеня Юры Рубцоў галадуе на знак пратэсту супроць абыходжаньня зь ім і ўмоваў утрыманьня ў Баранавіцкім сьледчым ізалятары.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведаміла жонка Рубцова Ядвіга.

«Сёньня мужа наведала адвакат і вось толькі нядаўна мне адзванілася. Аказваецца, з 1 ліпеня ён зноў галадуе. Пратэстуе супроць умоваў у ізалятары і таго, як зь ім там абыходзяцца. Пачуваецца і выглядае нібыта яшчэ нармальна, але гэта, відаць, толькі таму, што галадоўка доўжыцца ўсяго 9 дзён. Для мяне гэта вельмі балючая навіна. Да ягонай галадоўкі ў ізалятары ставяцца пакуль стрымана, але ўжо пагражаюць, што пакараюць карцэрам, калі будзе далей працягваць», — сказала Ядвіга Рубцова.

Каментары