Польскі прыхільнік Пуціна "зігануў" ў Еўрапарламенце

09.07.15 19:24 - Палітыка

Дэпутат Еўрапейскага парламента ад Польшчы Януш Корвін-Міке на пасяджэнні ў сераду падняў руку ў нацысцкім прывітанні.

Корвін-Міке зрабіў скандальны жэст, калі абмяркоўвалася пытанне аб увядзенні адзінага білета для паездак па ўсёй тэрыторыі Еўрасаюза, паведамляе glavcom.ua.

Перад нацысцкім прывітаннем ён сказаў: «Адзін народ, адзін рэйх, адзін білет», перафразаваўшы нацысцкія лозунгі.

Корвін-Міке заявіў, што выступае за разнастайнасць, тады як ЕС, паводле яго слоў, спрабуе ўсё ўніфікаваць.







Як паведамляе Польскае радыё, кіраўнік МЗС Польшчы Гжэгаж Схетына выказаў шкадаванне ў сувязі з паводзінамі польскага палітыка і ад імя Польшчы папрасіў прабачэння перад Еўропай, Еўрапарламентам і выбаршчыкамі Корвіна-Міке.

Януш Корвін-Міке вядомы сваёй антыўкраінскай пазіцыяй і падтрымліваў анэксію Крыма. У красавіку ён заяўляў, што Польшча рыхтавала снайпераў, якія расстрэльвалі людзей на Майдане.

Каментары