Рымашэўскі адказаў Макею: У Беларусі квітнее расейскі шавінізм

04.07.15 12:39 - Палітыка

Сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі пракаментаваў пытанне расейскіх СМІ да кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея адносна таго, што ў Беларусі расце нацыяналізм.

"У дадзеным выпадку прадстаўнікі Расеі абсалютна правы. У Беларусі назіраецца рост нацыяналізму, а дакладней расейскага шавінізму праз актывізацыю прарасейскіх арганізацый, якія фінансуюцца ў тым ліку праз расейскую амбасаду. Пакуль многія сярод дэмакратычных сіл разважаюць, ці патрэбна легітымізацыя рэжыму ў Беларусі, у краіне спее новая велізарная апазіцыя рэжыму, фінансаваная з боку Расеі, пад георгіеўскімі стужкамі з акрэсленай ідэалёгіяй. Яе актыўнасць выяўляецца ва ўсіх рэгіёнах Беларусі ", - адзначыў ён прэс-службе.

Паводле яго слоў, на ўсё гэта трэба рэагаваць неадкладна.


Крыніца: belaruspartisan.org

Каментары