50 базавых – новы прысуд незалежнаму журналісту

02.07.15 18:22 - Палітыка

50 базавых велічынь штрафу – такі прысуд агучыў суд у Берасці журналісту Алесю Леўчуку.

Яго абвінавацілі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ, гаворка ідзе пра адзін з сюжэтаў на тэлеканале “Белсат” пра дасягненні вядомага беларускага футбаліста Рамана Васілюка.

Пры гэтым Алесь Ляўчук з’яўляецца карэспандэнтам беларускага інфармацыйнага агецтва БелаПАН, якое, на яго думку, можа прадаваць інфармацыйныя матэрыялы каму заўгодна. Журналіст пракаментаваў хаду судовага працэса:

- Я падрыхтаваў паперы, што працую на БелаПАНе, і што гэты матэрыял быў надрукаваны там. Сведка сказаў, што я ў яго браў інтэрв’ю, і не было даказана, што гэта для Белсата. Аднак суддзя нават вочы не ўзняў, калі зачытваў мне прысуд.

Сёлета Алеся Леўчука ўжо судзілі паводле падобнага абвінавачання. У сакавіку яго аштрафавалі на 21 базавую велічыню, прычым суд адбыўся без удзелу самога журналіста.


Крыніца: Радыё Рацыя

Каментары