Саньнікаў: Байкот — і ўсё

01.07.15 13:08 - Палітыка

Адзін з кіраўнікоў кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Андрэй Саньнікаў заявіў, што байкот выбарчай кампаніі — адзіны сцэнар, якія адпавядае настроям у беларускім грамадзтве.

«Відавочна, што пазыцыя па выбарах у нас можа быць толькі адна — байкот і патрабаваньне свабоды палітычным вязьням, у першую чаргу Міколу Статкевічу. Байкот — і ўсё. А актыўны ці пасіўны — хай кожны выбера сам для сябе. Мы лічым, што людзі ня пойдуць на выбары, таму агучваем пазыцыю згодна з настроем у грамадзтве. Пацьверджаньне гэтаму было зафіксавана падчас так званых парлямэнцкіх выбараў 2012 году», — заявіў Радыё Свабода Андрэй Саньнікаў.


Фота: svaboda.org

Каментары