Лукашэнка ўзнагародзіў начальніка ААЦ

01.07.15 08:34 - Палітыка

Сяргей Шпегун уганараваны ордэнам "За службу Радзіме" III ступені.

Ўзнагароду кіраўніку Аператыўна-аналітычнага цэнтра ўручыў асабіста Аляксандр Лукашэнка. Фота апублікавана прэс-службай дыктатара.

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Лукашэнке быў створаны 21 красавіка 2008 года ўказам кіраўніка. Эксперты адзначаюць ключавую ролю арганізацыі ў абмежаванні інтэрнэт-свабоды ў Беларусі, увядзенні і рэалізацыі адпаведных заканадаўчых нормаў (сярод іх і Указ №60) і функцыянаванні «чорнага спісу» інтэрнэт-рэсурсаў, заблакаваных у дзяржаўных установах Беларусі.

Беларусь уваходзіць у лік ворагаў інтэрнэту трэці год запар.


Крыніца: charter97.org

Каментары