Расея засумнявалася ў законнасці існавання Літвы, Латвіі і Эстоніі

30.06.15 13:22 - Палітыка

Генпракуратура Расеі пачала праверку законнасці прызнання незалежнасці рэспублік Прыбалтыкі Дзяржрадай СССР ў 1991 годзе

Пра гэта паведамляе Еспресо.TV са спасылкай на "Інтэрфакс".

"Юрыдычна рашэнне аб прызнанні незалежнасці краін Балтыі непаўнавартаснае ў сувязі з тым, што яно прымалася неканстытуцыйным органам", - пракаментаваў суразмоўца адпаведны дэпутацкі запыт да галоўнага нагляднага ведамства.

На яго думку, адказ на гэты зварот "будзе аналагічны запыце па Крыме".

Суразмоўца нагадаў, што Генпракуратура РФ прызнала незаконным рашэньне аб перадачы ў 1954 годзе Крыма са складу РСФСР у склад Украіны, аднак, па яго словах, гэта рашэнне не мае рэальных прававых наступстваў.

Паводле яго слоў, "у цяперашніх умовах і рэаліях няма таго ўладнага органа, які мог бы адмяніць гэтае рашэнне".

Разам з тым ён лічыць, што адказ Генпракуратуры на запыт павінен быць "больш узважаным".

"Прызнаючы незаконнымі тыя ці іншыя лёсавызначальныя рашэнні, можна зайсці занадта далёка - аж да праблемы легітымнасці стварэння СССР і іншых дзяржаў", - адзначыў суразмоўца.

Таму, лічыць ён, пры прыняцці падобных рашэнняў па дэпутацкім запытам "трэба ўлічваць не толькі прававы, але і палітычны аспект пастаўленых пытанняў".

Каментары