![]() |
бел | рус |
Сёньня "палата прадстаўнікоў" прызначыла правядзеньне прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі на 11 кастрычніка 2015 году.
За гэтую прапанову прагаласавалі 102 са 104 зарэгістраваных "дэпутатаў".
Старшыня парлямэнцкай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраваньні і рэглямэнце Генадзь Грыцкевіч, выступаючы перад сваімі калегамі, зьвярнуў увагу на некалькі абставінаў.
Па-першае, прызначэньне выбараў менавіта сёньня дазваляе не праводзіць пазачарговую сэсію "палаты прадстаўнікоў", паколькі ў іншым выпадку дэпутатам давялося б зьбірацца дадаткова: сёньня апошні дзень іх працы, а наступным разам яны зьбяруцца толькі 2-га кастрычніка.
Па-другое, правядзеньне выбараў 11-га кастрычніка дазваляе, калі гэта спатрэбіцца, правесьці своечасова і другі тур выбараў. Праўда, як сказаў перад гэтым журналістам спадар Грыцкевіч, ён сумняецца ў тым, што другі тур наогул спатрэбіцца.
Крыніца: Радыё Свабода
Каментары