На незалежнага журналіста Алеся Леўчука завялі дзве адміністратыўныя справы за два дні

24.06.15 18:51 - Палітыка

КДБ і міліцыя працягвае пераследаваць незалежнага журналіста Алеся Ляўчука.

23 чэрвеня ў Ленінскім РАУС на журналіста склалі пратакол за інтэрв’ю з футбалістам Раманам Васілюком, а ўжо 24 чэрвеня журналіст даведаўся, што супраць яго рыхтуецца новы адміністратыўны працэс. Пра гэта паведамляе belsat.eu.

Алеся Ляўчука вінавацяць па частцы 2 артыкулу 22.9 Кодэксу адміністратыўных парушэнняў («незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі»). На гэты раз падставай для гэтага стаў матэрыял, які меў вялікі рэзананс, – пра рэлігійны канфлікт, што разгарэўся ў аграгарадку Белавежскі на Берасцейшчыне.

Дзякуючы розгаласу ў медыях канфлікт быў вырашаны. А сведкай, якая дала супраць журналіста паказанні, стала Ірына Нігерыш – старшыня Камянецкага раённага Савету дэпутатаў, у якой спадар Ляўчук узяў невялікі каментар.

Каментары