Расія пашырае свае "прадуктовыя санкцыі"

23.06.15 17:37 - Палітыка

У адказ на падаўжэнне антырасейскіх санкцый ўрад РФ можа пашырыць свой прадуктовы санкцыйны спіс.

«У спіс зваротных санкцыйных мераў амаль са 100-адсоткавай верагоднасцю ўвойдуць рыбныя кансервы і сырныя прадукты з раслінных тлушчаў. Акрамя таго, разглядаюцца яшчэ некалькі пазіцыяў », - распавёў выданню крыніца ва ўрадзе, са спасылкай на «Известия» паведамляе ukrinform.ua.

Прэм'ер-міністр Расеі Дзмітры Мядзведзеў ужо даручыў падрыхтаваць прапановы па ўвядзенні мер у адказ на працяг санкцый Еўрасаюзам.

Ўнясенне ў спіс сырнай прадукцыі, вырабленай з раслінных тлушчаў, тлумачыцца прэтэнзіямі расійскіх малочнікаў. Яны сцвярджаюць, што пад выглядам сырных прадуктаў у Расею атрымлівалася прасочвацца сыру еўрапейскага паходжання. Цяпер такую магчымасць плануюць выключыць.

Каментары