Санкцыі ЕС супраць Расеі падоўжаны. Масква адказвае "абурэннем" і пагрозамі.

22.06.15 20:12 - Палітыка

Уводзячы контрсанкцыі, Расея павінна спачатку падлічыць шкоду ад іх для ўласнай эканомікі - брусельскі эксперт.

Брусэль - Без сюрпрызаў і вета, якога чакалі ад Грэцыі, Еўрапейскі саюз у панядзелак падоўжыў дзеянне сваіх санкцый у дачыненні да фінансавай, нафтавай і абароннай прамысловасці Расеі. У Брусэлі тлумачаць, што інакш і быць не магло, улічваючы яе агрэсіўныя дзеянні ў дачыненні да Украіны. Між тым, з Крамля пасля навіны пра далейшыя эмбарга сталі раздавацца пагрозы ўвядзення контрсанкций і абвінавачванні ЕС у цынізме і палітычным шантажы.

Падоўжыць галіновыя санкцыі ў дачыненні да Расеі яшчэ на паўгода - такое рашэнне прынялі 22 чэрвеня ў Люксембургу міністры замежных спраў краін Еўрапейскага саюза.

Таксама былі падоўжаныя да чэрвеня наступнага года інвестыцыйныя санкцыі ў дачыненні да Крыма. Такі крок быў зроблены на фоне апасенняў, што Грэцыя можа ў апошнюю хвіліну накласці на гэтае рашэнне сваё вета, патрабуючы такім чынам памяншэнне фінансавага ціску на Афіны.

Тым часам
, з боку Расеі сталі раздавацца заявы, што падаўжэнне галіновых абмежаванняў аб'яднанай Еўропай - гэта «палітычны шантаж». Масква, між тым, пагражае Бруселю контрсанкциями.


«Улічваючы, што ЕС на паўгады падоўжыў антырасейскія санкцыі, я прашу падрыхтаваць зварот на імя прэзідэнта з прапановай падоўжыць дзеянне абмежавальных мер з боку Расейскай Федэрацыі. Таксама падрыхтуйце праект пастановы ўрада, у якім вызначаюцца катэгорыі прадукцыі і аб'екты знешнегандлёвых аперацыяў, на якія распаўсюджваюцца расійскія абмежавальныя меры», - заявіў прэм'ер-міністр Расеі Дзмітры Мядзведзеў.

Крэмль заявіў, што шкадуе з нагоды таго, што «антырасейскае лобі зноў пераважыла» і гэта тым больш «цынічна, бо супала са святкаваннем гадавіны нападу фашысцкай Германіі», дадалі ў расійскім МЗС.


Крыніца: Радыё Свабода

Каментары