![]() |
бел | рус |
У Менскім раённым судзе на 10 сутак арышту асудзілі Максіма Вінярскага, на 5 сутак арышту — актывіста руху «Эўрапейская Беларусь» Сяргея Мацкойця.
Працягваецца працэс над Леанідам Кулаковым, затрыманымі ў Менску 19 чэрвеня.
Усіх трох затрымалі ў пятніцу ўвечары каля супэрмаркета «Гіпа» на Лагойскім тракце за спробу вывесіць транспарант з надпісам «Свабоду Рубцову».
(Гомельскі актывіст Юры Рубцоў 28 траўня быў асуджаны на два гады пазбаўленьня волі. «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня.)
Затрыманых спачатку даставілі ва УУС Першамайскага раёну Менску, а затым перавезьлі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Менскага раёну.
Іх абвінавачваюць у дробным хуліганстве.
Юры Рубцоў быў асуджаны на 2 гады зьняволеньня пасьля таго, як адмовіўся працаваць на «хіміі» за нізкі заробак і зрабіў на грудзях татуіроўку «Лукашэнка, сыходзь». Цяпер ён у ІЧС у Баранавічах. На хімію ён трапіў за абразу судзьдзі, які судзіў Рубцова, хоць таго прывезьлі на працэс напаўголым.
Крыніца: Радыё Свабода
Каментары