![]() |
бел | рус |
У Францыі судовыя прыставы арыштавалі маёмасць рупараў крамлёўскай прапаганды тэлеканала Russia Today (RT), і агенства ТАСС.
Пра гэта са спасылкай на крыніцу, блізкую да былых акцыянераў кампаніі ЮКАС, паведамляе Forbes.
Гэтую інфармацыю пацвердзіў таксама і кіраўнік Group Menatep Limited Цім Осбарн.
"Паводле маёй інфармацыі, гаворка ідзе пра арышт будынка, у якім знаходзіцца тэлеканал Russia Today у Парыжы", - распавёў ён.
Пры гэтым адзначаецца, што ў выпадку, калі тэлеканал прыносіць выручку дзяржаве, яна таксама будзе арыштаваная.
Адносна заробкаў супрацоўнікаў Осбарн растлумачыў, што іх арышт закрануць не павінен, так як яны налічваюцца супрацоўнікам і не з'яўляюцца ўласнасцю дзяржавы.
У сваю чаргу галоўны рэдактар Russia Today Маргарыта Сіманян заявіла, што RT "паклапаціліся пра гэта загадзя і зрабілі захады", якія не дазволяць шляхам блакавання рахункаў спыніць вяшчанне.
"Якія менавіта захады, раскрываць не буду, каб не падвяргаць рызыцы працу нашых падраздзяленняў", - адзначыла яна.
Акрамя таго, расейскія СМІ паведамляюць, што арышты закранулі таксама і іншы рупар Крамля - агенцтва ТАСС, маёмасць якога было таксама заблакавана ў Францыі і Бельгіі.
Нагадаем, раней паведамлялася, што ў сувязі са справай ЮКАСа Францыя арыштавала актывы РФ. А перад ёй гэта жа зрабіла Бельгія.