Савет ЕС ўзгадніў падаўжэнне санкцый супраць Расеі

17.06.15 15:27 - Палітыка

Члены Савета ЕС на ўзроўні пастаянных прадстаўнікоў ўзгаднілі падаўжэнне на паўгода эканамічных санкцый супраць Расеі.

Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцы ў Бруселі.

Гаворка ідзе пра падаўжэнне абмежавальных мер на шэсць месяцаў - да канца студзеня наступнага года.

У паведамленні адзначаецца, што цяпер афіцыйнае зацвярджэнне рашэння аб працягу санкцый будзе прынятае 22 чэрвеня кіраўнікамі МЗС краін ЕС.

Пры гэтым міністры прымуць гэта рашэнні без дадатковага абмеркавання.


Крыніца: podrobnosti.ua

Каментары