У Мядзеле КДБ затрымаў актывістку БХД

16.06.15 13:46 - Палітыка

Чэкісты спрабавалі даведацца, хто дае грошы апазіцыі.

12 чэрвеня сярод белага дня ў Мядзеле супрацоўнікі мясцовага міжраённага аддзялення Упраўлення КДБ па Менску і Менскай вобласці затрымалі дэлегата V устаноўчага З'езду Партыі БХД 28-гадовую Ганну Уліцкую, паведамляе сайт БХД.

Дзяўчына ішла ў краму, што ў цэнтры горада, а там яе ўжо чакаў оперупаўнаважыны КДБ, які прымусіў прайсці ў свой службовы кабінет. Там Ганне Уліцкай сам на сам было зададзена багата пытанняў па дзейнасці грамадскіх актывістаў БХД Мядзельскага раёна. Асабліва КДБ цікавіла пытанне “Хто дае грошы апазіцыі?” У Ганны без складання пратакола канфіскавалі мабільны тэлефон і адпусцілі.

Каментары