Расея пагражае Захаду размяшчэннем "Іскандэраў" у Беларусі

15.06.15 16:53 - Палітыка

Расея адкажа нарошчваннем сілаў на заходнім напрамку на размяшчэнне ўзбраення ЗША ў краінах Усходняй Еўропы і Балтыі.

Каардынатар кіравання генеральных інспектараў Мінабароны РФ генерал арміі Юрый Якубаў заявіў "Інтэрфаксу", што "Расеі нічога не застанецца", калі цяжкая баявая тэхніка "сапраўды з'явіцца ў шэрагу краін Усходняй Еўропы і Прыбалтыкі", паведамляе belprauda.org.

Прадстаўнік Мінабароны выказаў здагадку, што "ў першую чаргу будзе ўзмоцнена групоўка войскаў па ўсім перыметры заходняй мяжы Расіі, уключаючы новыя фарміравання танкавых, артылерыйскіх і авіяцыйных частак". У прыватнасці, ракетную брыгаду ў Калінінградскай вобласці пераўзброяць на ракетныя комплексы "Іскандэр". "Зведае значных змен расійская агульнавайсковая групоўка ў Беларусі і гэтак далей", - адзначыў Якубаў.

Генерал падкрэсліў, што Расея выйшла з Дамовы аб узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ), і цяпер не звязана ніякімі абмежаваннямі па колькасці танкаў, самалётаў, артылерыйскіх сістэм у прыгранічных раёнах. "У нас, як кажуць, развязаныя рукі для арганізацыі мер у адказ па ўмацаванні сваіх заходніх межаў", - заявіў генерал. На яго думку, размяшчэнне амерыканскага зброі ў Еўропе "будзе самым агрэсіўным крокам Пентагона і НАТА з часу халоднай вайны".

Каментары