Абама падоўжыў на год дзеянне амерыканскіх санкцый супраць Беларусі

10.06.15 22:29 - Палітыка

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў сераду падоўжыў яшчэ на год дзеянне амерыканскіх санкцый супраць Беларусі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Белага дома, перадае РИА Новости.

Санкцыі былі ўведзены ў 2006 годзе ў сувязі з "парушэннямі правоў чалавека, звязанымі з палітычнымі рэпрэсіямі, уключаючы затрыманні і знікненні (людзей), а таксама ў сувязі з карупцыяй, уключаючы няправільнае выкарыстанне дзяржаўных актываў Беларусі або няправільнае выкарыстанне іх дзяржаўнымі органамі", адзначаецца ў паведамленні Белага дома.

У паведамленні членам кангрэса Абама нагадвае, што дзеяньні і палітыка "пэўных членаў урада Беларусі і іншых асоб у Беларусі падрываюць дэмакратычныя працэсы або інстытуты", што, па яго словах, выявілася ў час "недэмакратычных выбараў у сакавіку 2006 года".

Прэзідэнт ЗША адзначае, што такія дзеянні ўяўляюць "незвычайную і экстраардынарную пагрозу нацыянальнай бяспецы і знешняй палітыцы Злучаных Штатаў", што і з'яўляецца прычынай для санкцый.

Папярэдні перыяд дзеяння санкцыяў скончваўся 16 чэрвеня 2015.

Санкцыі мяркуюць блякаваньне рахункаў названых асоб у амерыканскіх банках, забарона ім на ўезд у ЗША, забарона амерыканскім кампаніям мець з імі справы.

Каментары