Крэмль зацягвае Мінск у вайну з Украінай

05.06.15 17:15 - Палітыка

Пуцін выкарыстоўвае Лукашэнка ва ўкраінска-расейскай вайне на Данбасе.

Афіцыйны Мінск ужо не першы раз выступае разменнай картай у расейска-ўкраінскім супрацьстаянні. ІНФАРМАТАРу стала вядома, што ў снежні ў раёне Гомеля і Брэста ФСБ назапашвала "людзей спартыўнай знешнасці" і "адпускнікоў" з войска. Аднак, усе планы тых часоў змяніліся з-за выступа паўстанцаў Ічкерыі 4 снежня ў Грозным. Цяпер жа, нягледзячы на папярэднія заявы, Лукашэнка прымае ўдзел ў ціску на Украіну па патрабаванні Крамля, чым у чарговы раз пацвердзіў марыянеткавасць свайго кіравання.

Пад легальнай падставай ваенных вучэнняў, падраздзяленні 38-й і 103-й асобных мабільных брыгад з 2 чэрвеня прыведзены ў поўную баявую гатоўнасць для праверкі сістэмы ўзмацнення аховы дзяржаўнай мяжы на паўднёвым напрамку і тэрытарыяльнай абароны Гомельскай вобласці. Ужо некалькі дзён запар яны праводзяць навучанне ў поўнай баявой гатоўнасці на маршруце Брэст - Гомель.

Акрамя таго, працягваецца фарміраванне штаба тэрытарыяльнай абароны Ельскага раёна Гомельскай вобласці і асобнай стралковай роты тэрытарыяльных войскаў у горадзе Ельску. "Для іх ўкамплектавання ваеннымі камісарыятамі Гомельскай вобласці ажыццяўляецца комплекс мерапрыемстваў па прызыву і пастаўцы мабілізацыйных рэсурсаў", - удакладнілі ў Мінабароны. Разгорнута база правядзення мабілізацыі, ажыццяўляецца абвестка ваеннаабавязаных і пастаўшчыкоў транспартных сродкаў, завершана падрыхтоўка да працы пункта прыёму асабістага складу, абсталяваныя месцы размяшчэння вайскоўцаў, тэхнікі, ўзбраення, боепрыпасаў і матэрыяльных сродкаў. Пра гэта паведамляюць мясцовыя СМІ.



Ельск (фота: goole.com)

Гэта значыць, як бачым, Мінск выкарыстоўваюць ў ціску на Украіну, бо да гэтага Лукашэнка заяўляў, што яго галоўны вораг гэта Захад. Зараз жа гэтыя ён разгортвае ваенныя рэзервы супраць Украіны. Падобны крок мае на мэце адцяжкі ўкраінскіх ваенных рэзерваў для аховы паўночна-заходніх межаў у выпадку франтальнага наступу Расіі на Украіну.

Каментары