![]() |
бел | рус |
Мікашэвіцкага актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віталя Каліноўскага будуць судзіць за расклейваньне ўлётак з партрэтамі палітвязняў.
Як паведаміў БелаПАН Каліноўскі, супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго ў Мікашэвічах 26 мая каля 15.20 недалёка ад аўтавакзала і даставілі ў гарадзкі аддзел міліцыі. Там ў яго ўзялі тлумачэнні, канфіскавалі шэсць улётак і склалі пратакол па ч. 2 арт. 21.14 КаАП. Прыкладна ў 17.20 Каліноўскага адпусцілі, перадае Беларускі Партызан.
"Я добраахвотна выдаў ўлёткі, якія ў мяне заставалісь. Няхай і супрацоўнікі міліцыі даведаюцца аб палітычных вязняў у нашай краіне, - дапоўніў сацыял-дэмакрат. - Я не хаваў, што расклейваў такія матэрыялы на прыпынках грамадскага транспарту на вуліцы Першамайскай. Гэтую акцыю я прымеркаваў да разгляду 27 мая ў судзе Пружанскага раёна крымінальнай справы гомельскага актывіста Юрыя Рубцова".
Каментары