«Зялёныя чалавечкі» на вуліцах Берасця

13.06.17 14:52 - Беларусь

Сёння на цантральных вуліцах Берасця з'явілісь невядомыя на вайсковай тэхніцы, у масках і камуфляжы "горка" расейскага ўзору.

На форме «зялёных чалавечкаў» не было шэўронаў, а іх вайсковая тэхніка была без нумарных шыльдаў ці іншых знакаў прыналежнасці. Пра гэта са спасылкай на чытыча з Берасця паведамляе charter97.org.

«Пра якія вучэнні восенню Захад-2017 можна казаць, калі ўжо цяпер па вуліцах Берасця едуць на расейскіх тыграх і БТРах вайскоўцы, адзетыя ў камуфляжную форму расейскага ўзору (горка). Менавіта такія «зялёныя чалавечкі» з'явіліся ў Крыме перад акупацыяй у сакавіку 2014», - напісаў чытач.

Бачна, што расейскія «зялёныя чалавечкі» адкрыта трымаюць ў руках баявую зброю. На фота бачны аўтамат Калашнікава АК-104 ды снайперская вінтоўка спецпрызначэнцаў ВСС Вінтарэз (6П29). Вядома, што ні АК-104 ні ВСС Вінтарэз не стаяць на ўзбраенні узброеных сіл Беларусі, аднак выкарыстоўваюцца расейскімі войскамі.


Каментары