Генпракурор Аляксандар Канюк прапанаваў штрафаваць СМІ «за некарэктную падачу інфармацыі»

03.04.17 11:34 - Беларусь

Пра тое, што некаторыя СМІ неаб’ектыўна падаюць інфармацыю і вартыя штрафаў за гэта, генеральны пракурор Аляксандр Канюк заявіў журналістам перад пачаткам паседжання палаты прадстаўнікоў.

Заява прагучала ў ходзе абмеркавання разгона мірнай акцыі 25-га сакавіка, паведамляе Наша Ніва.

«Вы бачылі мірных дэманстрантаў? А я бачыў не вельмі мірных», — сказаў Канюк.

На пытанне, у чым палягала нямірнасць, Канюк адказаў пытаннем: «А ў чым палягала мірнасць?».

Нічога незаконнага ў зацягванні Мінгарвыканкамам разгляду заяўкі [рашэнне было прынята толькі вечарам 24 сакавіка — НН] Канюк таксама не знайшоў. «Усё там было па законе, мы цікавіліся».

Каментары