У менскіх офісах «Белсату» адбыліся ператрусы

31.03.17 11:00 - Беларусь

У Менскіх офісах незалежнага тэлебачання Белсат адбыліся ператрусы.

Сёння раніцай журналістка «Белсату» прыкладна а 9:15 прыйшла да офісу на вул. Кастрычніцкай. Там каля ўвахода стаяў міліцыянт, але ён быў адзін і больш ніякіх падазроных машын ці людзей не было. Міліцыянт запытаўся, да каго ідзе дзяўчына, на што яна назвала нумар кватэры і сказала, што ў яе там прызначана сустрэча. На што супрацоўнік міліцыі адказаў што ў 41-й кватэры адбываюцца следчыя мерапрыемствы і ён нікога не прапускае.

Відэазапіс ператрусаў можна пагледзіць тут.

У офісе, калі туды ўварваліся міліцынты, знаходзіўся журналіст Алесь Любянчук. Цяпер ён не адказвае па тэлефоне.

У офісе «Белсату» на Акадэміі навук таксама адбыўся ператрус.

Прыкладна ў той жа час зʼявілася інфармацыя, што на другім офісе «Белсату» на Акадэміі навук таксама адбываецца ператрус.

10:50 Журналіст Алесь Залеўскі ўвайшоў у офіс “Белсату”. Сілавікі вынеслі усю тэхніку і нават банер з надпісам “Белсат”. Тэхніку пагрузілі у белы мікрааўтобус. Таксама бачна, што міліцыянты праглядалі працоўныя паперы журналістаў.

10:43  Стала вядомая фармальная прычына ператрусаў. Міліцыя Менску заяўляе, што праваахоўнікі ладзяць праверанне па факце «незаконнага выкарыстання таварнага знаку».
«У выніку зладжаных праверачных мерапрыемстваў працаўнікі міліцыі ўстанавілі кола асобаў, якія выкарыстоўваюць указаны таварны знак парушаючы арт.9.21 КаАП. Дзеля правядзення неабходных працэсуальных дзеянняў па месцы іх знаходжання ажыццявілі выняццё аўдыё- і відэатэхнікі, камʼютарнага абсталявання» – паведамляе прэс-служба менскай міліцыі.

У верасні 2014 году Вярхоўны Суд задаволіў пазоў Андрэя Белякова і забараніў тэлеканалу выкарыстоўваць назву, гандлёвы знак «Белсат ТВ» пры трансляцыі на тэрыторыю Беларусі і на інтэрнэт-старонцы.

З пазовам супраць «Белсату» выступіў Андрэй Белякоў з фірмы «БЕЛСАТплюс». Ён патрабаваў забароны выкарыстання таварнага знаку «Белсат ТВ» нібыта праз тое, што людзі асацыююць таварны знак ягонага прадпрыемства з тэлеканалам «Белсат».

10:31 Кіраўнік аддзелу інфармацыйных праграмаў «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі звязвае ператрусы з актыўным асвятленнем у эфіры і на сайце тэлеканалу акцый пратэсту супраць Дэкрэту №3 і разгону Дня Волі. «Гэта раззлавала ўлады, бо мы яшчэ маем такі рычаг і магчымасць вывесці “карцінку” на экран, а не толькі паказаць у інтэрнэце. Цяпер улады намагаюцца абмежаваць інфармацыю пра пратэсты. Першыя сімптомы гэтага мы бачылі яшчэ ў першай палове сакавіка, калі пачалі затрымліваць нашых журналістаў. “Белсат” гатовы да гэткіх дзеянняў. Навіны на нашым тэлеканале будуць выходзіць нягледзячы ні на што», – падкрэсліў Дзікавіцкі.

10:23 З белсатаўскага офісу забралі тэхніку – паведамляе журналіст Алесь Залеўскі.

У праграмны офіс каля станцыі метро “Акадэмія навук” прыйшлі міліцыянты з прадпісаннем пракуратуры.

Журналістка Белсату спрабавала патрапіць у офіс а 9:20. У гэтіы час ля ўваходу ужо стаяў міліцынят, які паведаміў, што на месцы адбываюцца “следчыя мерапрыемствы”. У гэты момант у офісе маглі знаходзіцца прынамсі двое нашых калегаў. Невядома, ці дзверы міліцынятам адчынілі, ці яны іх выбілі.

ВД, belsat.eu

Каментары