Студэнты заклікаюць менчукоў выйсці 26 сакавіка, у 12-00 на Кастрычніцкую плошчу

25.03.17 17:04 - Беларусь

Патрабаванне удзельнікаў акцыі - вызваленне ўсіх несправядліва арыштаваных падчас мірных маршаў пратэсту і Дня Волі.

У супольнасці «Студэнты Беларусі» у соцсетках з'явіўся зварот:

- Сябры! Гэта нарэшце дастала. Сёння на вуліцах нашай сталіцы, цудоўнага горада Менска, тысячы людзей у чорным хапалі старых, жанчын, студэнтаў, якія выйшлі на вуліцу СВАЙГО ГОРАДА, каб мірна адзначыць Дзень Волі, а яны прыйшлі да нас з дубінкамі і аўтазакамі. У выніку сотні людзей былі збітыя ці апынуліся за кратамі. За што? За тое, што любяць сваю краіну і хочуць годнага жыцця? За тое, што чыноўнікі ў кабінетах дарэшты зажраліся? Можа сапраўды прыйшоў час паказаць, што мы не быдла, а народ?

Калі вы згодныя, то заклікае ўсіх выйсці заўтра, 26 сакавіка, на Кастрычніцкую плошчу Менску! А 12:00!

Наша патрабаванне - вызваленне ўсіх несправядліва арыштаваных падчас мірных маршаў пратэсту і Дня Волі!

Давайце пакажам, што мы народ! Калі ласка, максімальны репост!

Як вядома, заўтра ў 12-00 беларусы ў рэгіёнах таксама выйдуць на галоўныя плошчы сваіх гарадоў.





charter97.org

Каментары