![]() |
бел | рус |
Палітыка зьнялі зь цягніка ў Берасьці, калі ён вяртаўся з Варшавы ў Менск.
Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку дырэктар агенцтва БелапПАН Алесь Ліпай:
А другой гадзiне ночы затрыманы беларускi паэт, кандыдат у прэзiдэнты на выбарах 2010 года Уладзімір Някляеў. Мiлiцыя зьняла спадара Някляева ў Берасьцi зь цягнiка, якiм ён вяртаўся на радзiму з Варшавы, дзе браў удзел у дыскусii па становiшчы ў Беларусi.
У iнтэрв'ю перад ад'ездам Някляеў казаў, што не зьбiраецца хавацца, хаця разумее, што яго могуць арыштаваць.
Каментары