«Ісці — капец як страшна. Не ісці — капец як сорамна»

24.03.17 22:09 - Беларусь

Гэты запіс жыхаркі Мінска Вольгі Чэкулаевай стаў вельмі папулярны ў беларускім фэйсбуку, бо перадаў эмоцыі і дылему многіх людзей.



Нагадаем, што лідары пратэстаў, у тым ліку Мікалай Статкевіч, заклікалі на Дзень Волі правесці ў Мінску дэманстрацыю супраць эканамічнай палітыкі ўладаў. Адміністрацыя горада шэсце не дазволіла, але масавы збор народу ўсё адно чакаецца.

Дню Волі папярэднічала беспрэцэдэнтная кампанія застрашвання, у СМІ апублікаваныя дзясяткі фэйкавых навін. Былі арыштаваны некалькі соцень людзей, здольных узначаліць пратэсты ў сталіцы і рэгіёнах.




nn.by

Каментары