Віталь Гуркоў: Нехта моцна абас*аўся

24.03.17 14:36 - Беларусь

Шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў рэзка пракаментаваў сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі.

«Зараз адбываецца поўнае вар'яцтва, то пачуццё калі жывеш па правiлах якiя ўсталёўваюць маральныя вырадакi жывадзёры ды людаеды, страшна калі ты вельмі ўражлівы, а цябе ўжо нічога не ўражвае. Калі ў навінах адныя затрыманнi, калі хамства, скотства i жах сталi нормай нашага жыцця. Вiдавочна што нехта вельмі моцна абасраўся, глабальна і ва ўсіх напрамках. А ад каго сьмярдзіць мы ўсе ведаем.... кропка» - напісаў у сябе ў фэйсбуку шматразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў.





Каментары