Мікалай Статкевіч: 25 сакавіка скажам «Баста!» азвярэлым хапугам

24.03.17 12:13 - Беларусь

Лідар БНК звярнуўся да беларусаў напярэдадні Дня Волі.

Палітык звязаўся з сайтам Charter97.org і папрасіў распаўсюдзіць ягоны зварот:

«Мы выходзім на Плошчу не за міску поліўкі. Нас выводзіць туды наша чалавечая годнасць. Мы хочам нармальна жыць у нармальнай краіне. Нам трэба абараніць будучыню сваіх дзяцей. Беларускі Нацыянальны Кангрэс даручыў мне кіраўніцтва Маршам 25 сакавіка ў Менску.

Я раблю ўсё магчымае, каб выканаць свой абавязак у Дзень Волі. Заклікаю вас, беларусы, узяць актыўны ўдзел у Маршы абураных беларусаў 25 сакавіка а 14.00 каля Акадэміі Навук у Менску.

Разам адсвяткуем наш Дзень Незалежнасці.

Скажам наша «Баста!» азвярэлым хапугам.

Улада – народу!

Жыве Беларусь!»

Каментары