У Беларусь пад Дзень Волі прыбываюць расейскія дэсантнікі

24.03.17 11:06 - Беларусь

Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт расейскага Міністэрства абароны.

Згодна з інфармацыяй, якая з'явілася на сайце расейскага ваеннага ведамства, вайскоўцы Іванаўскага злучэння Паветрана-дэсантных войскаў (ПДВ) прымуць удзел у сумесным беларуска-расійскім брыгаднага тактычным вучэнні з дэсантаваннем і баявой стральбой, якое пройдзе з 28 сакавіка па 6 красавіка на адным з ваенных палігонаў Беларусі .

У цяперашні час адно з падраздзяленняў парашутна-дэсантнага палка, якое ўваходзіць у склад Іванаўскай паветрана-дэсантнай дывізіі, чыгуначным транспартам перакідваецца ў раён правядзення вучэнняў.

Каментары