![]() |
бел | рус |
Людзьмі ў цывільным сёння былі затрыманыя Зміцер Дашкевіч, Сяргей Пальчэўскі і Арцём Леўчанка.
Пра гэта паведаміла ў Фэйсбуку жонка лідэра «Маладога Фронту» Наста Дашкевіч:
«Затрымалі Зьмітра Дашкевіча і Арцёма Леўчанка. Яны ставілі кухню ў паважаных Уладзіміра і Валянціны Арловых. Замовілі ежу для сябе з дастаўкай, але замест піцы ўварвалася міліцыя ў цывільным. Сяргей Пальчэўскі ў гэты час ездзіў на нашай машыне за неабходнымі прыладамі, пад'язджаючы да кватэры яго хацелі затрымаць. Мабыць, ён вырашыў не выходзіць з машыны. У машыны разбітыя шыбы, машына раскрытая, Сяргея няма. Гарыце вы ўсё ў пекле, таварышы».
charter97.org
Каментары