![]() |
бел | рус |
У канцы мінулага тыдня падчас брутальнага затрымання Змітра Дашкевіча упершыню сярод затрымліваўшых яго АМАПаўцаў была і жанчына.
Менавіта яна першая падышла да Дзмітрыя са словамі "Добры дзень, міліцыя", пасля чаго на лідэра "Маладога фронту" напалі, скруцілі і груба завалаклі ў машыну без апазнавальных знакаў.
За некалькі дзён да гэтага праект расейскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва інфармагенцтва "Спадарожнік-Беларусь" падрыхтаваў рэпартаж пра жаночы атрад АМАП, у якім распавядае пра некалькі прадстаўніц гэтага атрада. У рэпартажы паведамляецца, што жаночы атрад у тым ліку працуе сумесна са службай бяспекі Лукашэнкі, выконваючы спецзадання.
Каментары